Прадпрымальнікі прапануюць антыкрызісны план па ратаванні малога бізнэсу
У Мінску 14 снежня адбыўся форум прадпрымальнікаў. У канферэнц-залу гатэля "Вікторыя" сабралося каля 1000 прадстаўнікоў малога бізнэсу.
На форму старшыня РГА "Перспектыва" Анатоль Шумчанка прадставіў антыкрызісны план, які дапаможа, на яго думку, вырашыць праблемы малога бізнэсу.
У плане прапануецца ўвесці паўгадавы мараторый на дзеянне ўказу Лукашэнкі № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 студзеня 2016 года. Таксама прапануецца ўвесці мараторый на тэхнічны рэгламент Мытнага саюза "Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці" асобным указам Лукашэнка.
Акрамя таго, "Перспектыва" прапануе стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ліку індывідуальных прадпрымальнікаў. Гэтая група павінна выпрацаваць аптымальнае рашэнне па ўрэгуляванні дзейнасці ІП у цяперашняй сітуацыі.
Шумчанка прапанаваў увесці прадстаўнікоў "Перспектывы" ў Савет па развіцці прадпрымальніцтва пры прэзідэнце, а таксама асобныя індывідуальных прадпрымальнікаў.
Прадпрымальнікі мяркуюць спыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года, а 11 студзеня правесці чарговы форум.
Фота: sputnik.by