Прадпрымальнікі страйкуюць і ў Пінску (фота)
Наведвальнікаў рынкаў сустракаюць зачыненыя ралеты і самотныя “шкілеты” гандлёвых намётаў.
Апакаліптычны настрой падтрымліваюць гучныя сірэны: менавіта сёння ў Пінску праходзяць вучэнні грамадзянскай абароны.
Большасць дробных прадпрымальнікаў, якія прадаюць нехарчовыя тавары ў Пінску на рынках “Калгасны” і “Зорны”, не выйшлі 27 чэрвеня на працу. Пінчукі далучыліся да аднадзённага страйку гандляроў, які праходзіць у Беларусі супраць патрабаванняў тэхнічнага рэгламента Мытнага саюзу.
Праўда, прадпрымальніцкая акцыя ў Пінску праходзіць без усялякай інфармацыйнай падтрымкі. Наведвальнікі рынкаў не разумеюць, што адбываецца, паціскаюць плячыма і моўчкі сыходзяць.