Прадстаўлены лагатып "Еўрабачання-2019" (фота)
Прадстаўлены лагатып "Еўрабачання-2019". На ім — тры трохкутнікі, якія ўтвараюць зорку. Побач знаходзіцца слоган — "Дазволь сабе марыць". Адзначаецца, што лагатып паўтарае дызайн сцэны, якая сёлета будзе на міжнародным конкурсе песні, які пройдзе ў траўні ў Тэль-Авіве. Гэта стала магчымым пасля перамогі прадстаўніцы Ізраіля Нэты Барзілай на "Еўрабачанні-2018".
Конкурс стане 64-м, у ім паўдзельнічаюць прадстаўнікі больш за 40 краін.
We're so excited to announce the logo design for the 64th Eurovision Song Contest in Tel Aviv! #DareToDream #Eurovision pic.twitter.com/CbCNHy3NSx
— Eurovision (@Eurovision) 8 января 2019 г.