Прадстаўнік Еўрапарламента асуджае гвалтоўны прызыў у войска
Кіраўнік дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю
Яцэк Пратасевіч патрабуе ад прадстаўнікоў урада краіны неадкладных
тлумачэнняў у сувязі з прымусовым прызывам у армію маладзёжных
актывістаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 30 студзеня заяве
еўрадэпутата.
Палітык заклікаў Еўракамісію і Савет ЕС таксама запатрабаваць ад Беларусі тлумачэнняў, каб "гарантаваць, што гэтыя дзеянні не падрываюць перамоўны працэс паміж Беларуссю і Еўрасаюзам".
Я.Пратасевіч таксама "рашуча асуджае" прымусовы прызыў у армію Франака Вячоркі, Івана Шыла, Дзмітрыя Федарука.
Палітык заклікаў Еўракамісію і Савет ЕС таксама запатрабаваць ад Беларусі тлумачэнняў, каб "гарантаваць, што гэтыя дзеянні не падрываюць перамоўны працэс паміж Беларуссю і Еўрасаюзам".
Гэта другая заява Я.Пратасевіча за апошнія некалькі дзён. 26 студзеня ён выказаў заклапочанасць "практыкай насільнага прызыву ў армію". "Такая практыка выклікае сур'ёзныя сумненні ў тым, што ўсеагульны воінскі абавязак не выкарыстоўваецца як адзін з відаў палітычных рэпрэсій супраць апазіцыйных актывістаў", — было ўказана ў заяве.