Прадстаўнік Украіны пры ААН прапануе перанесці перамовы па Данбасе з Мінска

Прадстаўнік Украіны пры ААН прапануе перанесці перамовы па Данбасе з Мінска

Перамовы наконт Данбаса трэба перанесці з Мінска ў іншую сталіцу. З такой прапановай выступіў пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Уладзімір Ельчанка, паведамляе interfax.by. Прычынай дыпламат назваў тое, што беларуская дэлегацыя ў ААН "хранічна" галасуе супраць любых ідэй і прапановаў Украіны.

Ельчанка назваў дзіўнай пазіцыю Беларусі, якая ўсюды заяўляе пра лепшыя магчымасці для перамоваў на сваёй пляцоўцы і пра свой нейтралітэт, а пры гэтым галасуе супраць украінскай рэзалюцыі.

"Пры ўсёй маёй павазе да беларускай дыпламатыі, але я не магу такую ​​пазіцыю зразумець. Пра якую нейтральнасць ідзе гаворка? І няхай яны на нас не крыўдзяцца, але факты на табло Генасамблеі", — абурыўся дыпламат.

Ён звярнуў увагу на тое, што беларуская дэлегацыя галасуе супраць украінскіх прапановаў нават у тых выпадках, якія не датычаць канфлікту з Расіяй. На яго думку, гэта сведчыць пра акрэсленую пазіцыю беларускай дзяржавы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі