Прадстаўнікі санаторыя "Беларусь" просяць літоўскія ўлады дазволіць працаваць

Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі​
Санаторый "Беларусь" у Друскінінкаі​

Прадстаўнікі санаторыя "Беларусь", размешчанага ў Друскінінкаі, прывезлі ў Вільню петыцыю і 6 тысяч подпісаў у сваю падтрымку. Дакументы адрасаваныя прэзідэнту Літвы, прэм'ер-міністру і фракцыям Сейма. У петыцыі — просьба адмяніць незаконныя абмежаванні і дазволіць санаторыю працягнуць працу — лячыць дзяцей-інвалідаў з Беларусі, паведамляе нацыянальнае радыё LRT.

Санаторый не працуе са снежня, пасля таго як у санкцыйным спісе Еўрасаюза аказалася галоўнае гаспадарчае ўпраўленне Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, якому належыць санаторый. У выніку рахункі здраўніцы былі заблакаваныя. 

Перад тым як аднесці петыцыю, прадстаўнікі санаторыя разгарнулі ля будынка МЗС Літвы плакат-зварот да міністра Габрыэлюса Ландсбергіса. На ім напісана: "Міністр, не адбірайце працу ў 400 чалавек!". У адміністрацыі здраўніцы лічаць, што літоўскі МЗС збольшага вінаватае ў цяперашнім становішчы, бо не дае дабро на перавод грошай з Мінска. У выніку работнікі сядзяць без заробку. 

У МЗС Літвы з такой трактоўкай не згодныя. Там са шкадаваннем канстатуюць, што ў Друскінінкаі санаторый выкарыстоўваецца беларускім рэжымам у прапагандысцкіх мэтах.

Раней літоўскія ўлады заяўлялі, што дапамогуць калектыву санаторыя. Прэс-сакратар Габрыэлюса Ландсбергіса Вітаўтэ Шмайжытэ яшчэ ў снежні казала, што работнікаў падтрымаюць "без дапамогі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі