Прадстаўнікі ўрада ЗША заслухаюць даклад Сяргея Зікрацкага аб катаваннях у РБ

Зікрацкі раскажа пра тое, як рэжым у Беларусі пераследуе людзей за іх меркаванне / t.me/tsikhanouskaya​
Зікрацкі раскажа пра тое, як рэжым у Беларусі пераследуе людзей за іх меркаванне / t.me/tsikhanouskaya​

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Сяргей Зікрацкі выступіць у аўторак з дакладам на слуханнях амерыканскай Камісіі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.

Слуханні будуць прысвечаныя тэме рэпрэсій у Беларусі, паведамляе Кабінет прадстаўнікоў Святланы Ціханоўскай.

Зікрацкі раскажа пра тое, як "рэжым у Беларусі пераследуе людзей за іх меркаванне, катуе пратэстоўцаў і парушае права на справядлівае судовае разбіральніцтва, пераследуючы сумленных адвакатаў".

Камісія па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) створаная як незалежная структура пры ўрадзе ЗША.

Камісія кантралюе датрыманне Хельсінскіх пагадненняў і забеспячэнне правоў чалавека ў 57 краінах. У склад камісіі ўваходзяць 9 членаў Сената ЗША, 9 членаў Палаты прадстаўнікоў і па адным прадстаўніку ад Дзярждэпа, міністэрстваў абароны і гандлю ЗША.

Кабінет прадстаўнікоў Ціханоўскай будзе весці трансляцыю са слуханняў, якія пачнуцца 21 верасня ў 21: 30.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі