Прадуктовы паёк асуджанага ў Беларусі каштуе 3 рублі 90 капеек

Прадуктовы паёк асуджанага ў Беларусі каштуе 3 рублі 90 капеек

Утрыманне аднаго асуджанага ў месцах пазбаўлення волі каштуе дзяржаве 111 рублёў у месяц. Такую лічбу парталу tut.by назваў начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС Сяргей Дарошка.

Па яго словах, у гэтую суму ўваходзяць розныя выдаткі, у тым ліку і харчаванне. Ён дадаў, што агульны прадуктовы паёк асуджанага каштуе 3 рублі 90 капеек. Акрамя яго, кажа Дарошка, ёсць яшчэ дыетычны паёк, паёк для цяжарных і кормячых жанчын, паёк для дзяцей.

Кіраўнік ДВП падкрэсліў, што кошт харчавання адрозніваецца для тых, хто знаходзіцца ў ізалятарах часовага ўтрымання, і для тых, хто трапіў у турму.

Нагадаем, што напрыканцы кастрычніка вялікі розгалас выклікала заява Ірыны Дарафеевай, якая наведала ІЧУ і турму №4 ў Магілёве ў складзе грамадскага савета пры МУС. Заслужаная артыстка Беларусі і дэпутатка Палаты прадстаўнікоў высока ацаніла абед, якім яе пачаставалі ў ІЧУ: "Харчаванне на вышэйшым узроўні, як у рэстаране, прызнаюся шчыра, я нават пакаштавала — вельмі смачна".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі