Прадукты і электрычнасць яшчэ падаражэюць. За Лукашэнкам — даўжок. Эфір

Аліса Рыжычэнка

Аліса Рыжычэнка / Еўрарадыё

Тавараабарот Беларусі і ЗША працягвае падаць, як, зрэшты, курсы долара і еўра. Затое — растуць кошты. У пачатку 2025-га больш за ўсё падаражэлі прадукты харчавання, даражэйшымі сталі нехарчовыя тавары і паслугі. І хоць улады спадзяюцца, што сёлета інфляцыя не перавысіць 5%, ва ўрадзе ўжо папярэдзілі пра павышэнне тарыфаў на электраэнергію адразу на 12%.  

Нешта не сыходзіцца. Дый наогул — як жа атамная станцыя, будаўніцтва якой абяцала беларусам танную электрычнасць і па якой у Лукашэнкі вісіць доўг у некалькі мільярдаў долараў? Што ўтрымлівае беларускую эканоміку на плыву і да чаго ўсё рухаецца? Ці дазволіць Пуцін наладзіць адносіны Лукашэнкі з Захадам і Амерыкай?

Пра гэта і многае іншае размаўляем у эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістрам эканомікі Алісай Рыжычэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.