Праезд у грамадскім транспарце Мінску стаў каштаваць 3700 рублёў

Выраслі і кошты на праязныя, адзначае БЕЛТА. Месячны праязны на адзін від транспарту (аўтобус, тралейбус, трамвай, метро) каштуе 166,5 тыс.руб., на 1/2 месяца — 88,8 тыс.руб., на дэкаду — 58,6 тыс.руб., аўтобус-экспрэс — 204,5 тыс.руб., 107,9 тыс.руб., 71,7 тыс.руб. адпаведна, на два віды транспарту (аўтобус-тралейбус, аўтобус-трамвай, трамвай-тралейбус, аўтобус-метро, тралейбус-метро, трамвай-метро) — 222,2 тыс.руб., 117,1 тыс.руб., 78 2 тыс.руб. адпаведна. Кошт праязнога на месяц на тры віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай, аўтобус-тралейбус-метро, аўтобус-трамвай-метро, тралейбус-трамвай-метро) будзе 265 тыс.руб., на 1/2 месяца — 139,2 тыс.руб., на дэкаду — 92,8 тыс.руб., на чатыры віды транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро) — 299,7 тыс.руб., 157,8 тыс.руб., 105,2 тыс.руб. адпаведна.



Кошт праязных білетаў на метро ў сталіцы з любой даты на перыяд 10 дзён складзе 58,6 тыс.руб., на 15 дзён — 88,8 тыс.руб., на 30 дзён — 166,5 тыс.руб.



Кошт праязных на 5 паездак на ўсіх відах транспарту ў Мінску будзе 18,1 тыс.руб., на 10 паездак — 35,2 тыс.руб., на 20 — 68,8 тыс.руб., на 30 — 101 тыс.руб., на 40 — 131,7 тыс.руб., на 50 — 161 тыс.руб., на 60 паездак — 188,7 тыс.руб.



Фота — onliner.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі