Прафесійнага вядоўцу асудзілі за пратэсты на тры гады "хатняй хіміі"
Суд Маскоўскага раёна Мінска абвясціў прысуд па крымінальнай справе палітвязня Аляксандра Талмачова. Суддзя Юрый Машкетаў прысудзіў яму тры гады "хатняй хіміі". Як паведамляюць праваабаронцы, Талмачова выпусцілі з-пад варты ў зале суда.
Талмачоў — прафесійны вядоўца розных мерапрыемстваў і спікер івэнт-семінараў. Яго затрымалі 5 красавіка 2022 года і абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Якія менавіта эпізоды яму інкрымінавалі, пакуль невядома.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.