Прафсаюз работнікаў СМІ Расіі заступіўся за Лукашэнку

Расійскі прафсаюз работнікаў СМІ "Праца і творчасць" выказаў занепакоенасць у сувязі з "кампаніяй па дыскрэдытацыі" кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. З адпаведнай заявай выступіў старшыня ЦК прафсаюзу Алег Пташкін. На яго думку, такія заказныя матэрыялы дыскрэдытуюць расійскую журналістыку:"Грамадства разумее, што канфлікт паміж групай, якая кіруе "трубой", і братэрскай рэспублікай не адлюстроўвае інтэрасаў Расіі, а мае толькі карпаратыўны інтарэс уладальнікаў", – адзначаецца ў заяве, якую цытуе "Газета.Ru".

У заяве таксама ёсць заклік да расійскіх журналістаў "не быць пакорлівымі рабамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі