Прагноз надвор'я ў Беларусі на тыдзень
У аўторак, 17 студзеня, у Беларусі ў асобных раёнах прагназуецца невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Што да тэмпературы паветра, то ў начныя гадзіны чакаецца ад мінус 4 да мінус 10 градусаў (пры праясненнях — 11-13 градусаў са знакам мінус, у Мінску — ад мінус 6 да мінус 8), у дзённыя гадзіны — ад -2 да -8 градусаў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.
У сераду, 18 студзеня, пераважна без ападкаў. Уначы будзе ад мінус 8 да мінус 15 градусаў (пры праясненнях — да -18), удзень — 4-9 градусаў ніжэй за нуль.
У чацвер, 19 студзеня, на Гомельшчыне тэмпература паветра ў начныя гадзіны апусціцца да мінус 18 градусаў. На поўначы магчымы невялікі снег. Удзень прагназуецца ад 0 па паўночным захадзе да мінус 7 па поўдню Беларусі.
У пятніцу, 20 студзеня, у асобных раёнах чакаюцца мокры снег і дождж. Калі ўначы будзе 1-8 градусаў са знакам мінус (пры праясненнях на Брэстчыне — да мінус 11), то ўдзень — ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.
У суботу, 21 студзеня, у начныя гадзіны ападкі магчымыя таксама толькі ў асобных раёнах. У начныя гадзіны прагназуецца ад 0 да мінус 7 градусаў, у дзённыя — ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.
У нядзелю, 22 студзеня, уначы будзе да мінус 11 градусаў, удзень — ад мінус 5 да плюс 2.