Праграма Adblock Plus будзе паказваць сваю ўласную рэкламу
Папулярная праграма Adblock Plus, якая блакуе рэкламныя банэры і спасылкі ў браўзеры, хутка будзе паказваць сваю ўласную рэкламу, паведамляе Antyradio са спасылкай на распрацоўшчыкаў праграмы.
Распрацоўшчыкі Adblock Plus абяцаюць, што іх рэклама будзе не такой агрэсіўнай, як першапачатковая. У дадатак змест банэраў будуць узгадняць з уладальнікамі кожнай канкрэтнай старонкі. Аднак новаўвядзенне выглядае ледзьве не падманам ― карыстальнікі ўсталёўвалі Adblock Plus перш за ўсё для таго, каб пазбавіцца ад рэкламы на сайтах поўнасцю.
"Гэта вымушаны кампраміс паміж карыстальнікамі інтэрнэту і ўладальнікамі сайтаў", ― гавораць распрацоўшчыкі Adblock.