Пракуратура забараняе Мінабароны і СМІ публікаваць асабістыя звесткі “ўхілістаў”

Пракуратура забараняе Мінабароны і СМІ публікаваць асабістыя звесткі “ўхілістаў”

Пракуратура Рэчыцкана раёна знайшла парушэнне заканадаўства ў публікацыі ў СМІ асабістых дадзеных 18 хлопцаў, якія атрымалі позвы, але не прыйшлі ў ваенкамат. Гэта вынікае з адказу, які 27 красавіка атрымалі актывісты "Цэнтра правоў прызыўніка".

Нагодай для звароту ў пракуратуру стаў матэрыял у рэчыцкай газеце “Дняпровец”, якая з падачы ваенкамата апублікавала імёны, прозвішчы і хатнія адрасы "ўхілістаў".

Пасля гэтага выпадку Еўрарадыё накіравала запыт у Мінабароны. Нам адказалі, што заканадаўства не парушанае:

Пракуратура забараняе Мінабароны і СМІ публікаваць асабістыя звесткі “ўхілістаў”

Але пракуратура вырашыла паспрачацца з гэтым. У яе адказе паведамляецца, што па выніках праведзенай праверкі за дапушчаныя парушэнні законаў “Аб інфармацыі, інфарматызацыі і забароне інфармацыі” і “Аб сродках масавай інфармацыі” галоўны рэдактар газеты “Дняпровец” і ваенны камісар Рэчыцкага і Лоеўскага раёнаў папярэджаныя пракурорам Рэчыцкага раёна аб недапушчальнасці парушэння заканадаўства ў далейшым.

Тым не менш, асабістыя дадзеныя прызыўнікоў дагэтуль застаюцца ў тэксце артыкула на сайце газеты, адзначае рэсурс povestka.by

 

Пракуратура забараняе Мінабароны і СМІ публікаваць асабістыя звесткі “ўхілістаў”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі