Прапаршчык Вірбал будзе дапытаны. Дзявяты дзень суда па "справе Коржыча"

Прапаршчык Вірбал будзе дапытаны. Дзявяты дзень суда па "справе Коржыча"

Другі тыдзень Мінскі абласны суд на выязным пасяджэнні працягвае разглядаць справу аб гібелі 21-гадовага салдата тэрміновай службы Аляксандра Коржыча ў вучэбным цэнтры ў Печах. Абвінавачанне ўжо агучана, дапытаная палова пацярпелых. Маці Аляксандра Святлана Коржыч адмаўляецца верыць у тое, што яе сын павесіўся сам. На лаве падсудных — 23-гадовы Яўген Бараноўскі, 20-гадовы Ягор Скуратовіч і 23-гадовы Антон Вяжэвіч. Яны абвінавачваюцца па ч. 1, 2 арт. 430 (атрыманне хабару службовай асобай) і ч. 3 арт. 455 КК (злоўжыванне і перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якія прывялі да цяжкіх наступстваў). Бараноўскага таксама абвінавачваюць па ч. 1 артыкула 205-га (крадзеж). Ён віну прызнаў часткова па ўсіх артыкулах, а Скуратовіч і Вяжэвіч не прызналі ч. 3 арт. 455 — тую, якая тычыцца смерці радавога Коржыча.

Цела Аляксандра Коржыча знайшлі ў пятлі ў падвале медроты вайсковай часці 3 кастрычніка 2017 года. Ён правісеў ў пятлі тыдзень. У салдата былі звязаныя ногі, а на галаву надзетая майка. Расследаванне гучнай справы доўжылася паўгода. 19 красавіка Следчы камітэт паведаміў, што Коржыча давялі да самагубства калегі. Маці салдата ў гэтую версію не верыць, а пацярпелыя салдаты кажуць, што ў Аляксандра не было прычын зводзіць рахункі з жыццём.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі