Пратэст на плошчы Незалежнасці. Фота
Шматтысячная калона прыйшла сёння ўвечары на плошчу Незалежнасці да дома ўрада. Тут злучылася жаночая калона салідарнасці і рабочыя МТЗ, якія прайшлі праз палову сталіцы.
Удзельнікі акцыі патрабавалі, каб да іх выйшлі прадстаўнікі ўрада і Цэнтрвыбаркама, аднак марна — не выйшаў ніхто.
Пратэстоўцы патрабавалі спыніць гвалт з боку сілавікоў, а таксама пераменаў у краіне.
Каля Дома ўрада стаяў рэдкі шэраг сілавікоў са шчытамі. Пратэстоўцы заявілі ім, што не збіраюцца нападаць. А дзяўчаты нават кінуліся дарыць кветкі, абдымацца і рабіць сэлфі.
Каля 18-й гадзіны на плошчы паболела сілавікоў, і яны сталі адцясняць людзей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.