Пратэстоўцы ў Кіеве штурмуюць будынкі органаў улады (відэатрансляцыя)

Тым часам пратэстоўцы занялі будынак Кіеўскай гарадской адміністрацыі, каб даць людзям магчымасць адпачыць. Апроч калоннай залы і прыбіральні на першым паверсе актывісты абяцаюць нікуды не хадзіць, інфармуе zn.ua


Там таксама знаходзяцца каля 10 міліцыянтаў і некалькі супрацоўнікаў МНС, журналісты.



У Кіеўскай радзе ўсе вокны і дзверы на першых паверхах пабітыя, перадае УНІАН.



Захоплены таксама Дом прафсаюзаў. Невядомыя маладзёны спачатку зламалі камеры відэаназірання, усталяваныя над дзвярыма цэнтральнага ўваходу ў будынак, затым разбілі шкло, адчынілі дзверы і ўварваліся ў памяшканне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі