Права на аборты і 300 тон трупаў птушак — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Францыі хочуць унесці права на аборты ў Канстытуцыю, а ў Чэхіі плануюць знішчыць больш за 70 тысяч курэй і пеўняў, заражаных птушыным грыпам. Тым часам у Фінляндыі працягваюцца страйкі, якія прымушаюць замерці ўсю краіну. Падрабязней пра гэта, а таксама пра крадзеж дарагога віна ў Парыжы чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

300 тон трупаў курэй і пеўняў ў Чэхіі

У чацвер раніцай на птушкафабрыцы Mach Drůbež у Чэхіі пачнецца ліквідацыя курэй і пеўняў, заражаных птушыным грыпам.

У дзесяці памяшканнях прадпрыемства ўтрымліваецца 73 000 птушак.

Паводле паведамлення дырэктара Дзяржаўнай ветэрынарнай адміністрацыі Збынека Семерада, ліквідацыя пагалоўя зойме тры дні, агульная вага птушкі складае каля 300 тон. Міністр сельскай гаспадаркі Марэк Выбарны абяцае кампенсаваць шкоду кампаніі.

— На жаль, нам давядзецца апрацоўваць цэхі газам, вірус вельмі агрэсіўны, птушка захварэе і загіне вельмі хутка. Мы пачнём у чацвер раніцай, бо нам трэба будзе прывезці газ і выпаральнік. Мы адвязём птушку на санітарную станцыю ў Жыхлінку, дзе яна будзе ўтылізаваная, — сказаў Семерад.

Яйкі птушак таксама будуць утылізаваныя.

 

Права на аборт могуць унесці ў Канстытуцыю Францыі

Нацыянальны сход Францыі пераважнай большасцю галасоў падтрымаў унясенне права на аборт у Канстытуцыю краіны. Прэм'ер-міністр Габрыэль Аталь назваў гэта "вялікай перамогай у барацьбе за правы жанчын".

Са знакамітага рэстарана Парыжа знікла вінтажнае віно

З аднаго з самых знакамітых рэстаранаў Парыжа таямнічым чынам зніклі 83 бутэлькі з вінтажным віном на суму больш чым 1,5 мільёна еўра. Пры гэтым ніякіх прыкмет узлому ва ўстанове няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі