"Атлусценне" аўтамабіляў і "сіндром "Прыбіральні Skibidi" — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

У Вялікабрытаніі і ЕС "таўсцеюць" аўтамабілі — і гэта выклікае трывогу ў некаторых грамадзян, як і серыял "Прыбіральня Skibidi", які з хуткасцю святла заваёўвае ўвагу мільёнаў падлеткаў. Нягледзячы на ўсе перажыванні, у свеце застаюцца шчаслівыя людзі, якіх задавальняе іх жыццё. А самыя задаволеныя еўрапейцы жывуць у Аўстрыі.

Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў традыцыйнай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".

 

Самыя задаволеныя еўрапейцы жывуць у Аўстрыі

Паводле звестак Еўрастата, у Аўстрыі жывуць самыя задаволеныя жыццём людзі. Па шкале ад 0 (найгоршая) да 10 (найлепшая) задаволенасць жыццём аўстрыйцаў у цэлым складае 7,9 бала. Гэта вышэй, чым, напрыклад, у чэхаў, немцаў, французаў, іспанцаў або італьянцаў.

У той жа час балгары ледзь трапляюць у станоўчы дыяпазон і з 5,6 бала з'яўляюцца адзінай краінай, якая не дацягвае да шасці балаў.

Дадзеныя паказваюць цікавы феномен, калі задаволенасць жыццём расце разам з атрыманнем вышэйшай адукацыі.

Агульны ўзровень задаволенасці ў Еўропе расце ў доўгатэрміновай перспектыве, і большасць краін паведамляе пра паляпшэнне паказчыкаў у перыяд з 2013 да 2022 года. Самае прыкметнае паляпшэнне назіраецца на Кіпры, дзе гэты паказчык вырас на адзін поўны пункт. Немцы, наадварот, сталі на 0,8 пункта менш задаволеныя.

"Ожирение" автомобилей и "синдром "Туалета Skibidi" — #ИхНравы
Вынікі даследавання / Eurostat

Серыял "Прыбіральня Skibidi" заваёўвае свет

На серыял пра жахлівыя анімаваныя галовы, якія жывуць у прыбіральнях, падпісалася больш за 38 мільёнаў чалавек.

"Прыбіральня Skibidi" — гэта анімацыйны вэб-серыял на YouTube, створаны грузінскім аўтарам кантэнту Аляксеем Герасімавым. Сёння яго канал на YouTube DaFuq!?Boom! уваходзіць у сотню найлепшых каналаў YouTube у свеце па колькасці падпісчыкаў. Цяпер налічваецца больш за 70 эпізодаў серыяла, прычым новыя відэа загружаюцца кожныя некалькі дзён.

Папулярнасць "Прыбіральні Skibidi" у асноўным абумоўленая дзецьмі ва ўзросце да 13 гадоў. Гэта першы мем, на які скардзяцца прадстаўнікі пакалення Z, маўляў, не разумеюць яго, бо занадта старыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі