Жыццё на Марсе? Штучны інтэлект вырашае праблему — #ІхНоравы
Кароткі агляд сусветных навін
Штучны інтэлект знайшоў месца на Марсе, дзе можна пасяліць першых людзей. Да гэтага часу такія месцы шукалі ўручную па фотаздымках, але нейрасеткі значна паскорылі працэс. Пра гэта і не толькі ў нашым традыцыйным аглядзе міжнародных навін.
Пошукам жылля на Марсе заняўся ШІ
Сістэма штучнага інтэлекту выявіла дзясяткі новых уваходаў у пячоры на Марсе, прааналізаваўшы выявы марсіянскай паверхні. Некаторыя з гэтых пячор могуць стаць базай для размяшчэння першых людзей-пасяленцаў, піша Independent.
Хоць марсіянская паверхня з'яўляецца даволі непрыветным асяроддзем, ужо за некалькі метраў пад паверхняй умовы могуць быць больш прыдатнымі для жыцця, гавораць навукоўцы. Па той самай прычыне гэтыя пячоры таксама могуць быць патэнцыйнымі пунктамі для выяўлення прыкмет мікробнага жыцця на Марсе.
Даследнікі з Дарэмскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі навучылі алгарытм машыннага навучання ідэнтыфікаваць патэнцыйныя ўваходы ў марсіянскія пячоры на выявах паверхні Марса. Сістэма штучнага інтэлекту пад назвай CaveFinder здолела ідэнтыфікаваць 61 такі ўваход у пячору, аналізуючы выявы ў чатырох розных рэгіёнах Марса.
Гэты метад аказаўся значна больш эфектыўным, чым стары падыход, калі навукоўцы шукалі пячоры на Марсе, уручную праглядаючы тысячы спадарожнікавых здымкаў.
"У цэлым вынікі гэтага даследавання паказваюць, што з гэтымі дапаўненнямі машыннае навучанне мае вялікі патэнцыял для прасоўвання дыстанцыйнага выяўлення пячор, што з'яўляецца ключом да будучага даследавання Марса", — кажуць даследчыкі.
У ЕС хочуць забараніць наяўныя разлікі на суму больш за 10 тысяч еўра
Еўрапейскі парламент і Савет ЕС узгаднілі правілы супрацьдзеяння адмыванню грошай. Яны прадугледжваюць, у прыватнасці, забарону наяўных разлікаў на суму больш за 10 тысяч еўра і ўзмацняюць кантроль над крыптавалютамі. Да таго ж краіны-члены будуць мець магчымасць уводзіць і больш нізкую максімальную мяжу.
Паводле папярэдняй дамовы, абавязаныя асобы павінны будуць ідэнтыфікаваць і праверыць асобу, якая здзяйсняе плацяжы наяўнымі на суму ад 3 да 10 тысяч эўра. А гандляры прадметамі раскошы таксама павінны будуць правяраць асобы сваіх кліентаў і паведамляць уладам аб падазроных транзакцыях.
Больш строгія правілы будуць датычыцца, у прыватнасці, гандлю ювелірнымі вырабамі, дарагімі аўтамабілямі, прыватнымі самалётамі і яхтамі.
З 2029 года новы закон таксама будзе прымяняцца і для футбольных клубаў. Гэта звязанае з тым, што прафесійны футбол з мільярднымі інвестыцыямі з трэціх краін лічыцца "патэнцыйнай брамай для адмывання грошай у Еўропе".
Акрамя таго, згодна з законам, плануецца ўсталяваць больш строгі кантроль над крыптавалютамі і банкаўскімі аперацыямі багацеяў з маёмасцю не менш за 50 млн еўра. Пастаўшчыкі паслуг крыптаактываў павінны будуць ужываць меры належнай праверкі кліента пры выкананні здзелак на суму ад 1000 еўра.
Закон таксама павінны быць афіцыйна ўхвалены Еўрапарламентам і краінамі ЕС. Новыя правілы будуць кантралявацца нацыянальнымі органамі ўлады і каардынавацца новым Еўрапейскім агенцтвам па барацьбе з адмываннем грошай.
Паўночная Карэя будзе пагражаць ядзерным ударам цяпер і з глыбіні
Паўночная Карэя правяла выпрабаванне сваёй падводнай сістэмы ядзернай зброі. Як паведамляе Reuters, выпрабаванні праведзеныя ў знак пратэсту супраць сумесных ваенных вучэнняў Паўднёвай Карэі, ЗША і Японіі, якія адбудуцца на гэтым тыдні.
Выпрабаванне сістэмы "Хаіль-5-23", назва, якую Паўночная Карэя дала сваім падводным ударным дронам, здольным несці ядзерную зброю, было праведзенае ў водах ля ўсходняга ўзбярэжжа краіны.
Як паведамляецца, у Паўночнай Карэі абвінавацілі ЗША, Паўднёвую Карэю і Японію ў "вар'яцтве" ад ваенных вучэнняў, папярэдзіўшы аб "катастрафічных наступствах".
Як піша Reuters, законапраект прадугледжвае штрафы ў памеры да 40 тысяч еўра для тых, хто пашкодзіць помнікі, і да 60 тысяч еўра ў выпадку знішчэння культурнай спадчыны. Цяперашнія штрафы складаюць ад 1500 да 15 тысяч еўра.
Выручаныя сродкі Міністэрства культуры Італіі зможа выкарыстоўваць на ачышчэнне і рамонт пашкоджаных аб'ектаў.
Як адзначае выданне, прыняты законапраект у Італіі празвалі "законам аб эка-вандалах". Яго пачалі актыўна прасоўваць пасля таго, як актывісты-эколагі пачалі абліваць фарбай ці іншым чынам псаваць помнікі, гістарычныя будынкі і творы мастацтва, у тым ліку фантан Трэві ў Рыме, Палацца Век'ё ў Фларэнцыі і оперны тэатр Ла Скала ў Мілане.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.