Праваабаронца Андрэй Палуда стане госцем эфіру Еўрарадыё а 15-й гадзіне
5 кастрычніка ў Мінску адбылася прэзентацыя даклада "Смяротнае пакаранне ў Беларусі: забойствы на (не)законных падставах". Мерапрыемства дало старт Тыдню супраць смяротнага пакарання, які праходзіць з 5 па 10 кастрычніка.
З гэтай нагоды госцем эфіру на Еўрарадыё стане праваабаронца, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. Гутарку з ім можна будзе паслухаць пасля выпуску навінаў а 15-й гадзіне.