Праваабаронца з Віцебска падаў у суд на Белтэлерадыёкампанію

Праваабаронца з Віцебска Павел Левінаў падаў у Першамайскі суд Мінска на Белтэлерадыёкампанію. Ён скардзіцца на "дзеянні дзяржаўнага органа, якія ўшчамляюць права на свабоднае выказванне меркавання".

Нагодай для скаргі стаў выпуск праграмы "Клуб рэдактароў" ад 7 лютага на тэлеканале "Беларусь 1". У праграме згадалі віленскую сустрэчу спецдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харашці з беларускімі праваабаронцамі, у якой удзельнічаў і Левінаў. На адрас удзельнікаў сустрэчы, кажа ён, гучалі абразы:

Левінаў: "Што вядоўца, што іншыя журналісты абзывалі праваабаронцаў "праваабарончай шпаной", "так званымі праваабаронцамі". Казалі, што Харашці гадкі і правакатар... Я звярнуўся ў Белтэлерадыёкампанію з патрабаваннем даць мне час для тэлеэфіру, каб я абверг гэтыя звесткі і распавёў пра тое, якую ролю адыгрываюць праваабаронцы".

Аднак такой магчымасці Левінаву не далі. Прайшоўшы ўсе ступені дасудовага абскарджання, праваабаронца звярнуўся ў суд, каб той прымусіў БТ даць яму тэлеэфір.

Абвяргаць заявы, якія прагучалі ў "Клубе рэдактароў", віцяблянін хоча сам, бо не давярае тэлеработнікам. "Я ж не ведаю, якімі словамі яны будуць абвяргаць ці не абвяргаць. Могуць жа зрабіць і горш", — адзначае Левінаў.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі