Праваабаронцам стала вядома пра масавыя затрыманні завадчан у Навагрудку
Навагрудскі завод газавай апаратуры / novogas.com
Не менш чым трох супрацоўнікаў Навагрудскага завода газавай апаратуры затрымалі на мінулым тыдні сілавікі. Завадчан забралі проста з працоўных месцаў, паведамляюць праваабаронцы. Адна з затрыманых — жанчына. Паводле звестак праваабаронцаў, затрыманні на гэтым заводзе адбываюцца амаль кожны тыдзень. Падставай часцей за ўсё становяцца падпіскі на "экстрэмісцкія" каналы — работнікаў перыядычна прымушаюць здаваць тэлефоны на праверку.
Ідэйным натхняльнікам і галоўным кантралёрам выступае, паводле звестак праваабаронцаў, былы намеснік начальніка па ідэалагічнай працы Навагрудскага РУУС Віктар Машчар. На завод ён прыйшоў на пасаду намесніка дырэктара па пытаннях бяспекі, рэжыму і кадраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.