Праваабаронцы: АМАП затрымліваў людзей у паліклініцы і доме культуры

Затрыманні ў Беларусі / фота ілюстрацыйнае

Затрыманні ў Беларусі / фота ілюстрацыйнае

Аблава сілавікоў прайшла ў гарадскім пасёлку Карэлічы Гродзенскай вобласці, пішуць праваабаронцы MAYDAY Team. Паводле іх звестак, АМАП затрымліваў людзей у мясцовай паліклініцы, доме культуры і райвыканкаме.

Вядома, што раніцай у Карэліцкай цэнтральнай раённай паліклініцы затрымалі некалькіх дактароў і стаматолага. З астатнімі правялі "прафілактычныя гутаркі" пра падпіскі на экстрэмісцкія рэсурсы.

У мясцовым райвыканкаме затрымалі яшчэ двух чалавек. Сілавікі таксама затрымалі некалькіх супрацоўнікаў "Карэліцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці".

"Хутчэй за ўсё, усіх затрыманых абвінавачваюць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў", — пішуць праваабаронцы.

Яны адзначаюць, што затрыманні ў раёнах Гродзенскай вобласці ўжо зрабіліся тэндэнцыяй. Толькі ў Карэлічах да людзей прыходзяць ужо другі раз за нядоўгі час. "Аблавы" прайшлі таксама ў Лідзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі