Праваабаронцы патрабуюць вызвалення палітвязня Сцяпана Латыпава
Беларускія праваабаронцы патрабуюць вызвалення мінчука Сцяпана Латыпава. Яго затрымалі 15 верасня ў якасці падазраванага па крымінальнай справе па артыкуле "масавыя беспарадкі". А пазней на дзяржаўных тэлеканалах заявілі, што Латыпаў нібыта рыхтаваў атручванне міліцыянераў небяспечынымі атрутнымі рэчывамі. "Гэтыя абвінавачванні не вытрымліваюць ніякай крытыкі, навукова не абгрунтаваныя і з’яўляюцца нічым іншым, як фантазіямі", — пішуць у сваёй заяве прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці.
Сцяпан Латыпаў прызнаны палітвязнем. Праваабаронцы патрабуюць неадкладна яго вызваліць і спыніць крымінальны пераслед.
Латыпаву 40 гадоў, ён займаецца прамысловым альпінізмам. 15 верасня, калі да мурала з "дыджэямі перамен" прыехалі міліцыянеры, ён настойліва прасіў іх прадставіцца. У выніку мужчыну затрымалі, у яго кватэры правялі ператрус.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.