Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманні на "Нафтане"
На прадпрыемстве "Нафтан"
У аўторак зранку на ААТ "Нафтан" ідуць затрыманні, паведамляюць праваабаронцы са спасылкай на мясцовых актывістаў. Людзей затрымліваюць на прахадной прадпрыемства.
Нагадаем, каля месяца таму сілавікі правялі масавыя затрыманні на заводзе "Палімір", які таксама ўваходзіць у структуру "Нафтана". Тады затрымалі практычна ўсіх супрацоўнікаў праектна-канструктарскай службы. У іх прайшлі ператрусы, работнікі атрымалі штрафы і суткі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.