Правадыр сепаратыстаў плануе ўцякаць са Славянску ў Расію

8 траўня на адным з блокпостаў на подступах да горада Славянска супрацоўнікамі праваахоўных органаў, якія бяруць удзел у антытэрарыстычнай аперацыі, быў затрыманы памочнік “мэра” Бабоў.



Пры аглядзе аўтамабіля затрыманага была знойдзеная і канфіскаваная агнястрэльная зброя, захопленая ў Данецкім упраўленні СБУ. Падчас допыту затрыманы паведаміў, што самаабвешчанаму мэру Вячаславу Панамарову невядомымі асобамі, зацікаўленымі ў аддзяленні і стварэнні “Данецкай народнай рэспублікі”, з мэтай атрымання ў перспектыве кіруючых пастоў, была пералічаная сума ў памеры 8 мільёнаў долараў ЗША.



Грошы Панамароў павінен быў выдаткаваць на арганізацыю і правядзенне 11 траўня 2014 года рэферэндуму ў Данецкай і Луганскай абласцях у пытаннях дзяржаўнай самастойнасці.



Бабоў таксама паведаміў, што частка гэтай сумы была раскрадзеная самім Панамаровым, а набліжаныя да яго людзі спецыяльна выязджалі на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі для набыцця там нерухомасці.



Са слоў затрыманага, такія дзеянні абумоўлены тым, што Панамароў у хуткім часе плануе бегчы з тэрыторыі Украіны са сваімі змоўшчыкамі, піша “Обозреватель”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі