Праводзіцца расследаванне здарэння з самалётам "Белавія"

У Мінску запэўніваюць, што інцыдэнт з самалётам ніяк не звязаны з заходнімі санкцыямі (ілюстрацыйнае фота)

У Мінску запэўніваюць, што інцыдэнт з самалётам ніяк не звязаны з заходнімі санкцыямі (ілюстрацыйнае фота) / belavia.by

"Белавія" і Дэпартамент па авіяцыі Мінтранспарту і камунікацый праводзяць расследаванне здарэння ("інцыдэнту") з самалётам "Белавія". Ён прыляцеў у Беларусь з Турцыі і здзейсніў пасадку з часткова разбуранай шынай кола. Пашкоджаная была шына на левай стойцы, якая складаецца з двух колаў (з другім было ўсё ў парадку), яе замянілі ў той жа дзень.

Увечары 1 лістапада самалёт Boeing 737 MAX 8 пасля пасадкі заблакаваў узлётна-пасадачную паласу ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск". Пасажыраў эвакуявалі, ніхто не пацярпеў.

"У прынцыпе, мы да самага апошняга моманту не ведалі, чые гэта рэшткі гумы на паласе, якія былі ў Стамбуле, нашыя ці нейкай іншай кампаніі, — кажа гендырэктар "Белавія" Ігар Чаргінец. — Тым не менш, гэта сур'ёзная інфармацыя. І мы пачалі з таго моманту рыхтавацца да пасадкі. Былі прыведзены ў гатоўнасць усе службы".

Перад пасадкай самалёт крыху пакружыў і выпрацаваў паліва. А потым дзейнічалі так, каб не дапусціць перагрэву шасі і загарання.

"Мы не выкарыстоўвалі пры пасадцы тормаз. Выкарыстоўвалі рэверс, — расказвае Чаргінец. — Яшчэ мянялі канфігурацыю шэрагу сістэм. Пасадка ажыццяўлялася на мінімальна магчымай хуткасці".

А дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Ігар Голуб запэўніў, што інцыдэнт з самалётам ніяк не звязаны з заходнімі санкцыямі. Паводле яго слоў, дэфіцыту з запчасткамі для абслугоўвання самалёта няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі