Правы бунт: чаму ў Бразіліі ўспыхнулі пратэсты

Пратэсты ў Бразіліі / Newsweek
Пратэсты ў Бразіліі / Newsweek

Тысячы раззлаваных людзей, пераважна маладых мужчын, уварваліся ў нядзелю ва ўрадавыя будынкі ў горадзе Бразіліа. Яны нішчылі будынак Кангрэса, Вярхоўнага суда, рэзідэнцыі прэзідэнта і некалькіх міністэрстваў. Чаму? Бо яны — незадаволеныя вынікамі выбараў прыхільнікі скрайне правага ўжо былога прэзідэнта Жаіра Балсанару.
 

Ламай, знішчай

Прыхільнікі Балсанару пратэставалі супраць вынікаў выбараў яшчэ з даты іх правядзення, гэта значыць з 30 снежня. Яны блакавалі дарогі, падпальвалі машыны, збіраліся ля будынкаў ваенных ведамстваў з заклікам умяшацца ў сітуацыю. Але нічога дрэннага, акрамя дробнага вандалізму, пратэстоўцы напачатку не рабілі.

Правый бунт: почему в Бразилии вспыхнули протесты
Пратэсты перад Кангрэсам / Reuters

Новы прэзідэнт, Луіс Інасіу Лула да Сілва, быў прыведзены да прысягі 1 студзеня. Тыдзень пратэсты скрайне правых працягваліся, як і раней, але 8 студзеня адбыўся сапраўдны бум.

Прарваўшы кардоны і ачапленні, пратэстоўцы літаральна ўзялі штурмам будынак Кангрэса. Фатаграфаваліся ў дэпутацкіх крэслах, а заадно нішчылі ўсё вакол. Тая ж карціна была і ў іншых дзяржаўных будынках, у тым ліку ў афіцыйнай рэзідэнцыі прэзідэнта. Цікава, што разбуралі рэзідэнцыю прыхільнікі Балсанару праз два дні пасля таго, як новая першая лэдзі паскардзілася на жудасны стан дома пасля высялення папярэдняга прэзідэнта.

Правый бунт: почему в Бразилии вспыхнули протесты
Пратэсты ў Бразіліі / EPA-EFE

Нічым, акрамя вандалізму, пратэсты ў нядзелю не скончыліся. Прэзідэнт Лула вырашыў задзейнічаць федэральныя сілы, пратэстоўцаў выгналі з будынкаў, некаторых затрымалі — цяпер ім пагражае да 12 гадоў турмы. А сусветныя медыя параўноўваюць тое, што адбылося са штурмам Капітолію ў Вашынгтоне, калі прыхільнікі Дональда Трампа гэткім жа чынам разбуралі адзін з ключавых будынкаў краіны.
 

Хто вінаваты?

Пакуль сілавікі спрабавалі спыніць пагромы, а Лула ўводзіў у сталіцы рэжым надзвычайнага становішча, многія задаліся пытаннем: а дзе сам Балсанару, калі ўсё робяць яго прыхільнікі?

Паводле некаторых СМІ, Балсанару знаходзіцца за мяжой. Але не падагравае пратэстоўцаў: наадварот, ён напісаў у сацсетках, што іх дзеянні не маюць нічога агульнага з дэмакратыяй і што неабходна спыніць пагромы.

"Бог, Айчына, Сям'я і Свабода", — скандавалі пратэстоўцы, многія з якіх размахвалі майкамі нацыянальнай зборнай па футболе, якія сталі адным з сімвалаў бразільскіх правых.

Правый бунт: почему в Бразилии вспыхнули протесты
Пратэсты ў Бразіліі / Bloomberg

Характэрна, што многія пратэстоўцы — не жыхары Бразіліа. Яны ехалі з іншых гарадоў, падаграваныя ўкідамі з соцсетак. Там распаўсюджваліся "запрашэнні" наведаць сталіцу, абяцалі бясплатную ежу і транспарт.

Як піша The Washington post, крытычным пунктам магла стаць інаўгурацыя: прыхільнікі Балсанару спадзяваліся, што войска перашкодзіць Лулу стаць прэзідэнтам. Калі гэтага не адбылося, гнеў паступова дасягнуў кропкі кіпення. Вядома, усё гэта падаграваліся ў сацсетках.
 

Падзеленая краіна

Бразільскае грамадства падзялілася практычна пароўну: у другім туры выбараў Лула набраў 50,9% галасоў, гэта значыць апярэдзіў Балсанару зусім трошачкі. Ён ужо быў прэзідэнтам двойчы, пасля трапляў у карупцыйны скандал, але ў выніку быў апраўданы.

Правый бунт: почему в Бразилии вспыхнули протесты
Вынікі выбараў у Бразіліі / BBC

Сур'ёзныя пратэсты праходзяць у Бразіліі рэгулярна: калі ва ўладзе правыя, супраць іх дзеянняў пратэстуюць левыя, і наадварот. Фактычна, сённяшнія пратэсты — вынік таго вострага падзялення, якое склалася ў Бразіліі. Але пакуль што яны не дамагаюцца галоўнага і Лула застаецца прэзідэнтам. Хоць у бразільцаў усё можа змяніцца ўсяго за адзін дзень.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі