Прайшло першае пасяджэнне беларускіх дэмсіл і Савета Еўропы

Падчас сумеснага пасяджэння / twitter.com/Tsihanouskaya
Падчас сумеснага пасяджэння / twitter.com/Tsihanouskaya

Прайшло першае пасяджэнне прадстаўнікоў беларускіх дэмакратычных сіл, грамадзянскай супольнасці і Савета Еўропы. 7 лістапада ў Страсбургу яго правялі генсек СЕ Марыя Пейчынавіч-Бурыч і Святлана Ціханоўская.

Створаная яшчэ ў верасні кантактная група будзе распрацоўваць і кантраляваць праграмы, праекты "на карысць народу Беларусі". Як вядома, сёлета Савет Еўропы прыпыніў усе кантакты з афіцыйным Мінскам. У той жа час Ціханоўская заявіла, што спадзяецца на ўступленне Беларусі ў СЕ ў якасці паўнапраўнага сябра, і яна будзе прадстаўляцца дэмсіламі і грамадзянскай супольнасцю. Былі абмеркаваны правы чалавека, сітуацыя з палітвязнямі ў Беларусі.

Як піша @rada_vision, у кантактную групу ўвайшлі 10 чалавек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі