Праз інфляцыю ў Беларусі запаволіўся рост заробкаў

Беларусскія рублі 

Беларусскія рублі  / tochka.by

У Беларусі захоўваюцца высокія тэмпы росту заработнай платы, але ў кастрычніку заробкі раслі больш сціпла, чым у верасні, адзначаюць эксперты Еўразійскага банка развіцця. Калі ў верасні рост быў 16,1% год да года (гэта значыць у адносінах да верасня 2022), то ў кастрычніку гэты паказчык склаў 15,9%. На зніжэнне росту рэальнай зарплаты паўплывала інфляцыя. Яна зноў паскорылася.

Пры гэтым намінальныя заробкі па-ранейшаму растуць паскоранымі тэмпамі: на 20,2% за год у кастрычніку ў параўнанні з 18% у верасні. А з пачатку года (гэта значыць за 10 месяцаў 2023-га) рэальны заробак вырас на 10,7% г/г.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі