Праз "Каменны Лог" зноў можна трапіць у Літву
Беларуска-літоўская мяжа / @gpkgovby
Літоўскі бок адкрыў пункт пропуску "Мядзінінкай", але чэргі з машын перад "Каменным Логам" (сумежны ПП на беларускай тэрыторыі) захоўваюцца, кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі. Раніцай у чацвер перад шлагбаўмам на ўезд у Літву тут стаяла больш за 330 грузавікоў і каля 40 легкавых аўтамабіляў.
Учора днём у пункце пропуску "Мядзінінкай" здарыўся пажар, гарэў адміністрацыйны будынак. З гэтай прычыны літоўскі бок на час прыпыніў пропуск транспарту. Легкавыя аўтамабілі пачалі прапускаць да 18:00 гадзін, грузавыя — у раёне 22:00. У беларускім Памежным камітэце таксама адзначылі, што сёння ў першай палове дня назіраюцца праблемы з электрычнасцю ў пункце пропуску "Катлоўка" — гэта таксама на мяжы з Літвой. Таму тут "магчымае павелічэнне часу правядзення мытных аперацый". Электрычнасці не будзе прыкладна да 14:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.