Праз некалькі месяцаў маўчання Пратасевіч у Твітары анансаваў змены ў жыцці

Праз некалькі месяцаў маўчання Пратасевіч у Твітары анансаваў змены ў жыцці

Праз некалькі месяцаў маўчання ў Твітары з'явіўся блогер Раман Пратасевіч. Ён заявіў, што неўзабаве ў яго жыцці неўзабаве адбудуцца "некаторыя змены".

"Ну што, сябры. Вырашыў паволі вяртацца ў Твітар пасля працяглага перапынку. Доўгі час, як вы заўважылі, я нічога не пісаў. І звязана гэта было з тым, што я адыходзіў ад навін, негатыву і інфармацыйнага шуму. І гэта выдатна дапамагло:)

Ну, а ў бліжэйшы час у маім жыцці адбудуцца некаторыя змены, пра якія я абавязкова раскажу і тут", — напісаў ён. Пратасевіч прапанаваў выказваць здагадкі пра яго планы. У якасці спойлера ён выставіў сумеснае фота з прарасійскім дзеячам Дзмітрыем Беляковым, які цяпер прадстаўляе арганізацыю "Сістэмная праваабарона". (Дарэчы, як кіраўнік гэтай арганізацыі ён быў дапушчаны ўладамі да мігрантаў на беларуска-польскай мяжы.) 

Варта зазначыць, што з'яўленне Пратасевіча супала з выхадам справаздачы ICAO па пасадцы ў Беларусі самалёта Ryanair.

Пратасевіча разам з яго дзяўчынай Сафіяй Сапега знялі з борта самалёта Ryanair, які ляцеў рэйсам Афіны — Вільня і быў прымусова пасаджаны ў Мінску.

Паведамлялася, што на Пратасевіча пачалі некалькі крымінальных спраў за ягонае рэдактарства ў найбуйнейшым беларускім тэлеграм-канале. Пазней на дзяржаўных тэлеканалах з'явіліся некалькі інтэрв'ю з Пратасевічам. Пра зрухі ў яго справе нічога не вядома. 

Тым часам справа Сафіі Сапега перададзеная ў суд, яе вінавацяць па сямі артыкулах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі