Праз непагадзь святло знікала больш чым у 400 населеных пунктах
Праблемы ўзніклі праз складаныя ўмовы надвор'я / pixabay
За мінулыя суткі перабоі ў электразабяспечанні былі зафіксаваныя ў 426 населеных пунктах краіны, распавялі ў Мінэнерга.
"Наступствы ледзянога дажджу і снегападаў больш за ўсё былі адчувальныя ў Мінскай вобласці", — кажуць у Міністэрстве.
Заўтра, 12 снежня, у Беларусі захоўваецца аранжавы ўзровень небяспекі. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд і парывісты вецер. На выпадак перабояў у электразабяспечанні аварыйныя брыгады будуць дзяжурыць кругласутачна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.