Прэм'ер Міхаіл Мясніковіч пабачыў у ЗША "пазітыўныя сігналы"

"Мой вопыт і пасада не дазваляе адназначна сцвярджаць, што адразу ўсё памянялася ў іншы бок, — цытуе словы Міхаіла Мясніковіча БЕЛТА. — ...Цуда ў гэтай сітуацыі не бывае. Але тая палітыка, якую праводзіць прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, яна сапраўды выклікае павагу".

Паводле слоў прэм'ер-міністра, была адзначаная актыўная роля Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікта ва Украіне. А генсек ААН Пан Гі Мун назваў палітыку Лукашэнкі "разумнай", адзначыў Мясніковіч. Ён заявіў, што бачыць пазітыўныя сігналы аб трансфармацыі ўспрымання Беларусі ў ЗША.

Як паведамляла Еўрарадыё, улады Беларусі спрабуюць дамагчыся адмены амерыканскіх санкцый. Пазітыўныя зрухі ў беларуска-амерыканскіх адносінах сапраўды ёсць, лічыць беларускі палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі. Аднак застаюцца перашкоды — беларускія палітзняволеныя.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі