Прэм'ер-міністр Літвы хоча перарабіць БелАЭС у электрастанцыю на газе

Прэм'ер-міністр Літвы хоча перарабіць БелАЭС у электрастанцыю на газе

Беларускую АЭС варта перарабіць, каб гэта была электрастанцыя на газе. Такую прапанову агучыў прэм'ер-міністр Літвы Саўлюс Сквярняліс, які балатуецца ў прэзідэнты краіны, паведамляе ru.delfi.lt.

"Мы таксама бачым перспектывы ў галіне абнаўляльнай энергетыкі, з-за якой краіна не ўвязаная ў праекты, якія доўжацца сотні гадоў. Вядома, гэта ўжо права Беларусі рабіць выбар: развіваць аднабаковую залежнасць ад заснаванай на адной краіне энергетычнай палітыцы ці рабіць стратэгічныя змены ў сферы энергетыкі. Такім шляхам ідзе Літва, якая магла б быць і добрым прыкладам, і выгадным партнёрам для Беларусі", — сказаў кіраўнік літоўскага ўрада.

Сквярняліс упэўнены: гэта будзе гарантыяй, што БелАЭС не пачне працаваць. Ён дадаў, што прапанова звязаная з прынятым нядаўна рашэннем Канвенцыі Эспа.

Па словах літоўскага прэм'ера, такі ход дапаможа "выправіць памылку няправільнага выбару месца для развіцця ядзернай энергетыкі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі