Прэм'ер Польшчы сустрэўся з жонкай Алеся Бяляцкага
Матэвуш Маравецкі і Наталля Пінчук / фота з старонкі Маравецкага ў Фэйсбуку
Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі сустрэўся з Наталля Пінчук, жонкай асуджанага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Пра гэта кіраўнік польскага ўрада паведаміў у сацсетках.
Свае ўражанні ад Пінчук ён апісаў так: "Гэта надзвычайна моцная, харызматычная жанчына, якая кажа і перадае тое, што яе муж не можа сказаць, бо цяпер у беларускай турме, асуджаны на 10 год у дэманстрацыйным палітычным працэсе".
Таксама ён дадаў, што нягледзячы на выклікі і цяжкасці, якія нясе вайна ва Украіне, Польшча павінна і надалей падтрымліваць дэмакратычную апазіцыю ў Беларусі. "Гэтага патрабуе дзяржаўны інтарэс Польшчы. Гэтага патрабуе чалавечая прыстойнасць. Гэтага патрабуе будучыня і бяспека Еўропы", — мяркуе Маравецкі.
Нобелеўскі лаўрэат міру Алесь Бяляцкі за праваабарончую дзейнасць асуджаны беларускім рэжымам на 10 гадоў зняволення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.