Прэм’ер Румас: сярэдні заробак за красавік у Беларусі вырас да 1074 рублёў
Сярэдні заробак за красавік у Беларусі вырас да 1074 рублёў. Гэтую лічбу назваў прэм'ер-міністр Сяргей Румас — на пасяджэнні Саўміна па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў першым квартале.
У параўнанні з сакавіком сярэдні заробак вырас на 17,1 рубля. Другі месяц запар беларусы атрымліваюць больш як па $500.