Прэмія “Оскар”: Найлепшым фільмам прызналі “Бёрдмэна”

У Галівудзе прайшла штогадовая цырымонія ўручэння "Оскара". Фільм “Бёрдмэн” атрымаў статуэтку як найлепшая кінакарціна. Узнагароду ўручылі прадзюсэрам — Алехандра Гансалесу Ін’ярыту, Джону Лешэру і Джэймсу В.Скотчдоўплу.

У гэтай намінацыі таксама былі прадстаўленыя фільмы “Снайпер”, “Юнацтва”, “Гатэль “Гранд Будапешт”, “Імітацыя”, “Сельма”, “Усясвет Стывена Хокінга” і “Апантанасць”.

“Бёрдмэн” таксама адзначаны статуэткай за найлепшы сцэнарый.

Найлепшым акцёрам прызналі Эдзі Рэдмена (“Усясвет Стывена Хокінга”), найлепшай актрысай — Джуліяну Мур (“Усё яшчэ Эліс”).

Нагадаем, што найлепшым замежным фільмам прызналі польскую кінадраму “ІДА”, якая абышла расійскі “Левіяфан”, паведамляюць замежныя інфармагенцтвы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі