Прэмію "Грэмі" за найлепшы музычны альбом года атрымала Беёнсэ

Беёнсэ атрымала прэмію "Грэмі" за найлепшы музычны альбом

Беёнсэ атрымала прэмію "Грэмі" за найлепшы музычны альбом / Recording Academy

Спявачка Беёнсэ ўпершыню атрымала музычную прэмію "Грэмі" ў намінацыі "Найлепшы альбом 2024 года". Такім быў прызнаны яе альбом "Cowboy Carter". Прэтэндэнтамі на гэтае званне былі таксама Тэйлар Свіфт, Білі Айліш і Charli XCX.

Таксама Беёнсэ перамагла ў намінацыі "Найлепшы кантры-альбом". А яе песня з Майлі Сайрус "II Most Wanted" была прызнаная найлепшым кантры-дуэтам года.

Сёлета на "Грэмі" найбольш узнагародаў атрымаў Кендрык Ламар: яго песня "Not Like Us" стала пераможцай у пяці намінацыях — "Запіс года", "Песня года", "Рэп-выкананне года", "Найлепшая рэп-песня" і "Найлепшае музычнае відэа". Агулам у Кендрыка Ламара цяпер 22 прэміі "Грэмі".

Спявачка Charli XCX выйграла тры статуэткі, Сабрына Карпэнтэр — дзве. Найлепшай новай артысткай прызналі Чапел Рон.

Дагэтуль Беёнсэ 32 разы атрымлівала "Грэмі", стаўшы самай узнагароджанай артысткай у гісторыі прэміі. Аднак у намінацыі "Найлепшы альбом" яна перамагае ўпершыню. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі