Прэс-сакратар Пуціна назваў лухтой відэа Навальнага, якое мае 22 млн праглядаў
Прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў лухтой відэа Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага, якое мае на YouTube за суткі ўжо 22 млн праглядаў. Гэта расследаванне пра "палац Пуціна" ў Геленджыку, пабудаваны за 1,3 млрд долараў. Пяскоў заявіў, што галоўнай мэтай такога матэрыялу з'яўляецца атрыманне грошай з грамадзян праз ахвяраванні. Аўтараў расследавання ён назваў "жулікамі".
Прэс-сакратар адмаўляе, што згаданы палац належыць Пуціну.
Як вядома, відэа было апублікавана ў той час, калі Аляксей Навальны апынуўся ў Расіі за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.