Прэс-сакратар Пуціна заразіўся каранавірусам
Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў захварэў на COVID-19. Пра гэта ён сам распавёў у каментары РІА "Новости".
Пяскоў паведаміў, што знаходзіцца ў шпіталі.
Раней чыноўнік хваліўся журналістам, што набыў "блакатар вірусаў", які не падпускае да яго ўладальніка ніякія вірусы. Выглядае гэты "блакатар" як невялікая металічная пласціна.
Дарэчы, на каранавірус захварэў і прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін. Пра здароўе Уладзіміра Пуціна не паведамляецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.