Прэс-сакратар Саўміна: усе прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме

Работнікі "Гродна Азота" ля прахадной
Работнікі "Гродна Азота" ля прахадной

Ва ўрадзе пракаментавалі шматлікія паведамленні аб спробах страйкаваць работнікаў шэрагу буйных прадпрыемстваў Мінска і Гродна.

"Па стане на 10.00 26.10.2020 г. усе прадпрыемствы рэальнага сектара эканомікі Рэспублікі працуюць у штатным рэжыме",напісала на сваёй старонцы ў Facebook прэс-сакратар урада Беларусі Аляксандра Ісаева.

Паводле яе слоў, вытворчасці не спыненыя, "як гэта падаюць асобныя тэлеграм-каналы".

З раніцы ў тэлеграм-каналах пачалі з'яўляцца відэасведчанні, што работнікі шэрагу прадпрыемстваў спрабуюць далучыцца да агульнанацыянальнай забастоўкі. Не ўсе работнікі прыступілі да працы на МЗКЦ, МТЗ, ВА "Атлант" і іншых буйных прадпрыемствах. У фае ўніверсітэтаў, у тым ліку БДУ, БДУІР і МДЛУ, з раніцы сабраліся студэнты і зладзілі сядзячую забастоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі