Прэс-служба Ціханоўскай: замежным дыпламатам даслалі фальшывы ліст ад яе імя
23 траўня замежныя амбасадары і прадстаўнікі розных краін атрымалі ліст — нібыта ад Офіса Святланы Ціханоўскай. Насамрэч яго даслалі ашуканцы, заяўляе прэс-служба Ціханоўскай.
Ліст быў даслана з пошты, якая не належыць камандзе Ціханоўскай. Прэс-служба заклікае правяраць паштовыя адрасы і нагадвае, што ўсе кантакты Офіса Ціханоўскай пазначаныя на афіцыйным сайце.
Прэс-служба падкрэслівае, што Ціханоўская з першага дня вайны называла Уладзіміра Пуціна агрэсарам, які пачаў вайну ва Украіне з дапамогай Аляксандра Лукашэнкі. Яна заяўляла, што Лукашэнка дапамог расійскаму войску пачаць наступ на Украіну з тэрыторыі Беларусі насуперак волі саміх беларусаў.
"Святлана Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй, прыцягнуць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбуналу", — гаворыцца ў заяве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.