Прэс-служба МУС: 12 жніўня затрыманыя каля 700 чалавек

Прэс-служба МУС: 12 жніўня затрыманыя каля 700 чалавек

За 12 жніўня ў Беларусі затрыманыя каля 700 узельнікаў акцыяў пратэсту, паведамляе прэс-служба МУС. Такім чынам, колькасць затрыманых за чатыры дні пратэстаў наблізілася да 7000 чалавек. 

"Беспарадкі па краіне страцілі масавасць, аднак узровень агрэсіі ў дачыненні да праваахоўнікаў застаецца высокім. Усяго ў выніку супрацьпраўных дзеянняў грамадзян 9-13 жніўня пацярпелі 103 праваахоўнікі, з якіх 28 шпіталізаваныя", — канстатуюць у МУС.

Пра тое, ці знізіўся ўзровень агрэсіі міліцынтаў у адносінах да мірных пратэстоўцаў, прэс-служба МУС маўчыць.

Паводле міліцыі, у Мінску 12 жніўня пратэстоўцы спрабавалі перакрыць праезную частку праспекта Незалежнасці ў раёне ЦУМа, у мікрараёнах Малінаўка і Серабранка, па вуліцы Сурганава ды іншых. У сувязі былі перабоі ў працы грамадскага транспарту. 

У Мінску і Баранавічах у сераду аўтамабілі наўмасна збівалі супрацоўнікаў ДАІ. Міліцыянты выкарыстоўвалі зброю.

Акрамя таго у Мінску амапаўцы затрымалі двух маладых людзей 18 і 19 гадоў, якія рыхтавалі "кактэйлі Молатава".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі