Прэс-служба МУС пракаментавала разгон канцэрта РСП пад Смалявічамі

Прэс-служба МУС пракаментавала разгон канцэрта РСП пад Смалявічамі

Па версіі міліцыянтаў, яны не сарвалі канцэрт, а "спынілі несанкцыянаванае масавае мерапрыемства з выкарыстаннем б-ч-б-сімволікі". "Пад выглядам музычнай вечарыны на аздараўленчай базе каля Смалявічаў сабраліся актывісты дэструктыўных телеграм-каналаў",— паведамляе прэс-служба МУС.

Нагадаем, увечары 13 лютага на канцэрт гурта "Разбітае сэрца пацана", які праходзіў на турбазе "Аганёк" пад Смалявічамі, уварваўся АМАП.

Былі затрыманыя 68 чалавек, сярод якіх удзельнікі гурта, уключаючы фронтмэнаў Дзяніса Тарасенку і Паўла Гарадніцкага, менеджарка каманды Настасся Доль, спявачка LEAR, удзельнікі гуртоў Panska Moc і Ok-Band, якія таксама павінны былі іграць у гэты вечар — правялі ноч у Смалявіцкім РУУС. 

Дзесяць чалавек, сярод якіх непаўнагадовыя і бацькі малалетніх дзяцей, ужо вызваленыя. З астатнімі праводзіцца разбіральніцтва.

Прэс-служба МУС падкрэслівае, што "удзельнікі мерапрыемства ўжывалі алкаголь", а адна з наведніц канцэрта "магла знаходзіцца ў стане наркатычнага ап'янення".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі