"Прессбол" выявіў махлярства на футбольным матчы "Мінск" — БАТЭ
На стадыёне ёмістасцю ў 1500 чалавек згодна з пратаколам прысутнічала 2500.
Гаворка ідзе пра матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі паміж "Мінск" — БАТЭ, які скончыўся з лікам 0:1. Лічба ў 2500 гледачоў апублікаваная ў афіцыйным пратаколе матчу. Аднак, піша газета "Прессбол", стадыён "Тарпеда", дзе ішла гульня, змяшчае толькі 1500 чалавек — на ўсходняй трыбуне.
Але і яна падчас матчу не была цалкам запоўненая. На заходнюю, аварыйную трыбуну міліцыя прапускала толькі спецыялістаў, журналістаў і заўзятараў з запрашальнымі квіткамі. Іх набралося не больш за пару соцень.
Фота — fcbate.by