Прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым могуць вярнуць

Прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым могуць вярнуць

Міліцыя можа вярнуць прэвентыўны нагляд над актывістам Паўлам Вінаградавым. Нагляда быў уведзены пасля вызвалення актывіста, а год таму яго адмянілі. Дарэчы, падчас нагляду Павел быў вымушаны з'ехаць з Мінска ў Беразіно.

7 чэрвеня суд будзе вырашаць, ці вярнуць нагляд над актывістам. Павел Вінаградаў звязвае гэта з будучымі выбарамі ў Палату прадстаўнікоў.

Павел Вінаградаў: "Нагляд прызначаецца ў момант, калі блізка парламенцкія выбары. Яны хочуць прызначыць нагляд на паўгода, але ў мяне гасіцца судзімасць 14 верасня. Таму трэба пратрымацца да 14 верасня".

Павел Вінаградаў быў асуджаны пасля Плошчы 19 снежня 2010 года. Калі ён зробіць тры правапарушэнні, якія прадугледжваюць адміністрацыйны арышт, яму могуць вярнуць нагляд.

Падчас прэвентыўнага нагляду чалавек мусіць рэгулярна з'яўляцца ў крымінальна-выканаўчую інспекцыю, па просьбе даваць тлумачэнні. Падчас нагляду міліцыя можа без дазволу наведвацца ў жыллё таго, за кім усталяваны нагляд. Суд можа прызначыць іншыя абмежаванні.

Прэвентыўны нагляд за Паўлам Вінаградавым могуць вярнуць

Павел Вінаградаў: Чаму навучыўся ў правінцыі? Каўбасы круціць!

Самы крэатыўны актывіст апазіцыі апошніх гадоў вяртаецца ў Мінск і расказвае, чаму не хадзіў галасаваць і што будзе рабіць далей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі