Прэзідэнт ФРГ абвясціў аб роспуску бундэстага
Бундэстаг
27 снежня прэзідэнт ФРГ Франк-Вальтэр Штайнмаер распусціў парламент і прызначыў новую дату пазачарговых выбараў у бундэстаг на 23 лютага.
Як расказвала Еўрарадыё, 16 снежня нямецкі парламент выказаў вотум недаверу канцлеру Олафу Шольцу пасля распаду кіруючай кааліцыі. У яе ўваходзілі Сацыял-дэмакратычная партыя, Свабодная дэмакратычная партыя і "Саюз-90"/"зялёныя". Да новых выбараў кіраваць краінай застанецца цяперашні ўрад.
"У складаныя часы, як цяпер, для забеспячэння стабільнасці патрабуецца дзеяздольны ўрад і надзейная большасць у парламенце", — цытуе DW словы Штайнмаера.
Пасля новых выбараў, як мяркуецца, урад істотна зменіцца. Цяпер найбольшы рэйтынг у Германіі мае партыя Хрысціянска-дэмакратычны саюз на чале з Фрыдрыхам Мерцам, які заклікае да больш рашучай падтрымкі Украіны ў вайне супраць Расіі. Сацыял-дэмакратычная партыя цяперашняга канцлера Олафа Шольца знаходзіцца ў апытанках на трэцім месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.